О гимназии
Одно окно
Методичка
Воспитание
Библиотека
Медиацентр
Фотогалерея
Сервисы
Лагічным працягам панарамы цікавых мерапрыемстваў Месячніка філалогіі стала правядзенне інтэлектуальнай гульні “Каляндар ведаў” у шосты дзень тыдня. Гульня складалася з 12 сектароў з пытаннямі. Прадстаўнікі каманд па чарзе выбіралі адпаведны колеру сектар, пад якім знаходзіўся канверт з пытаннямі. Кожны сектар меў назву месяца каляндарнага года. Напрыклад, у канверце пад назвай “Студзень” знаходзіліся пытанні на тэмы, звязыныя з гісторыяй народных свят , прыказак і прымавак. Падчас гучання вядомай песні “Мой родны кут” на словы Я.Коласа, вучням патрэбна было вызначыць назву беларускай групы, якая выконвае песню. У канверце пад назвай “Сакавік” змешчаны пытанні, якія вызначалі веды вучняў пра дзяржаўныя святы, што адзначаюцца ў гэтым месяцы. У сектары пад назвай “Красавік” знаходзілася чорная скрыня. Задача вучняў – адгадаць, што ў ёй знаходзіцца. Для бацькоў і гледачоў былі падрыхтаваны разнастайныя дадатковыя заданні, у якіх патрэбна было вызначыць галоўныя адметнасці літаратурнай беларускай мовы.
Галоўнае, да чаго імкнуліся Шуляк Таццяна Мікалаеўна і Клявец Ала Іванаўна, вядучыя мерапрыемства, дапамагчы ўсвядоміць вучням тое, што мы, беларусы, павінны памятаць мінулае, шанаваць сучаснае і ствараць будучае. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава. Віншуем пераможцаў гульні – зборную каманду вучняў восьмых класаў!
Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР Фота аўтара
Подробнее...