У гімназіі адбыўся конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прысвечаны творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Такім чынам гімназісты далучыліся да святкавання 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі, а таксама засяродзілі ўвагу на новым віртуальным праекце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага творчасці паэта.
Уладзімір Дубоўка зрабіў каштоўны ўклад у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціўшы беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі творамі. Яго бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзвышаны вобраз Беларусі часу бурлівых грамадскіх перамен.
Да ўдзелу ў конкурсе вучняў рыхтавалі Шуляк Таццяна Мікалаеўна і Клявец Ала Іванаўна, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
Паважаныя наведвальнікі сайта!
З конкурснымі матэрыяламі Вы можаце пазнаёміцца, перайшоўшы па наступным спасылкам:
https://drive.google.com/file/d/1dZdzf0MZIzdNGFxKTE9PKEqsmIo6Yf--/view?usp=drivesdk
(Чытач: Князскі Іван, 8 “А” клас)
https://drive.google.com/file/d/1dOP0P9PA2wlq6PJ-KxRmQzKa7CFON60Z/view?usp=drivesdk
(Чытач: Калдушка Ілона, 6 “Б” клас)
Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР