Напярэдадні Міжнароднага свята роднай мовы гімназісты ўдзельнічалі ў інтэрактыўных перапынках, дзякуючы каторым узнавілі гучанне слоў, у вымаўленні якіх можна зрабіць памылкі.

З вялікай цікавасцю вучні вывучалі выказванні вядомых пісьменнікаў, прысвечаныя мове. Увазе вучняў былі прадэманстраваны прадметы хатняга абіходу, якімі некалі карысталіся беларусы: ткацкія вырабы, посуд, прадметы ткацтва.
Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР
Фота аўтара