Архив новостей

22.02.2022

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

У гімназіі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

У гімназіі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Для вучняў 11-х класаў была арганізавана асветніцкая акцыя “Дыктоўка.бай”. Мерапрыемства праводзілі прадстаўнікі філалагічнага факультэта сумесна з цэнтрам студэнцкай творчасці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Вучні 4-х класаў удзельнічалі ў інтэрактыўных занятках “Гучы, роднае слова!”, праведзеных Грыбоўскай Сафіяй Іванаўнай, Сайко Наталляй Васільеўнай.

Настаўнікі імкнуліся навучыць вучняў шанаваць сваю мову, як неад’емную частку нацыянальнай культуры, паказаць яе непаўторнасць і зацікавіць часцей карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцці.

Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР
Фота: Сафія Грыбоўская, Наталля Сайко

Разделы сайта