О гимназии
Одно окно
Методичка
Воспитание
Библиотека
Медиацентр
Фотогалерея
Сервисы
У гімназіі праходзяць мерапрыемствы Тыдня роднай мовы.
Адміністрацыя і настаўнікі гімназіі ўдзельнічалі ў асветніцкай акцыі “Пішам дыктант разам!” Падчас правядзення акцыі ўсё было арганізавана як на сапраўдным экзамене: настаўнік, фірмовыя бланкі і ніякіх падказак.
Тэкст, які прапанавала ўдзельнікам Шуляк Таццяна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і, дарэчы, ён быў дастаткова няпростым: з-за неўважлівасці можна было лёгка зрабіць памылку, але ж адзнак тут ніхто не ставіў, таму што галоўная мэта не ў гэтым.
"Хочацца ўспомніць словы Францішка Багушэвіча: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі", – адзначыла Таццяна Мікалаеўна, – Такія акцыі нам патрэбны, каб кожны сваім асабістым прыкладам мог нагадаць аб сэнсе гэтых слоў тым, хто побач, каб прыцягнуць увагу да роднай мовы".
Прыемна, што вельмі многія настаўнікі адклікнуліся на прапанову напісаць дыктант разам!
Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВРФото аўтара
Подробнее...