Архив новостей

24.02.2022

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Тыдні роднай мовы ў гімназіі заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй.

Тыдні роднай мовы ў гімназіі заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і сёлетні.

Вучнямі 7-х класаў пад кіраўніцтвам Клявец Алы Іванаўны была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Жывое ў вяках беларускае слова!” Вучні з вялікім задавальненнем чыталі вершы на роднай мове, спявалі беларускія народныя песні.

Рабяты з лёгкасцю адказалі на пытанні віктарыны “Аматары роднага слова”, прымалі ўдзел у “Свяце фразеалагізмаў, прыказак і прымавак”. Актыўна, весела і пазнавальна вучні выконвалі заданні ў намінацыях “Прыгажосць роднай мовы” і “Смак роднай мовы”, якія грунтаваліся на перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую. У выніку атрымалі не толькі веды, але і ўзбагацілі свой слоўнікавы запас.

Мерапрыемства прайшло цікава і непаўторна. Удзельнікі“акунуліся” ў беларускамоўнае інфармацыйнае мора, якое пакінула ў кожнага незабыўныя ўражанні і паказала, што родная мова – жывая мова!

Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР
Фота аўтара

Разделы сайта