Архив новостей

23.09.2022

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

У гімназіі працягваюцца мерапрыемствы тыдня роднай мовы.

У гімназіі працягваюцца мерапрыемствы тыдня роднай мовы. Падчас інтэрактыўнай гульні “Гонкі за ведамі” вучні адгадвалі прызначэнне прылад працы нашых продкаў. Таццяна Мікалаеўна Шуляк падрыхтавала моўныя пытанні, якія дазволілі праверыць наколькі ўважліва слухалі настаўніка вучні. Актыўнасць вучняў, зацікаўленасць складанымі моўнымі пытаннямі былі відавочныя. Пасля ўдзелу ў гульні ўсімі прысутнымі было прынята агульнае рашэнне клапаціцца пра родную мову, больш размаўляць на па-беларуску.

Вучні 10 класаў удзельнічалі ў літаратурных чытаннях “Я сэрцам пісаў сваю кожную кнігу” з нагоды юбілея Максіма Танка. Рабяты мелі магчымасць параўнаць асабістае выкананне з відэазапісам верша знакамітага пісьменніка.

Падчас мерапрыемстваў, прысвечаных тыдню роднай мовы, вучні пачатковых класаў складалі “Воблака слоў” – аб’ядноўваючы словы, якія перадаюць самабытнасць, прыгажосць, асаблівасць роднага слова.

Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР
Фота аўтара

Разделы сайта