Архив новостей

10.11.2022

ДА ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯКУБА КОЛАСА

З нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Якуба Коласа ў гімназіі арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.

З нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Якуба Коласа ў гімназіі арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.

На працягу тыдня Чэкун Святлана Валянцінаўна разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры абнавілі экспазіцыі кніжных выставак, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю народнага песняра.

Прайсці па шляху Я. Коласа і прачытаць урыўкі знакамітых твораў паэта запрасіла Шуляк Таццяна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Падчас мерапрыемства “Я чую голас несціханы” гучалі вершы знакамітага песняра ў выкананні вучняў гімназіі, аўдыяматэрыялы, прысвечаныя творчасці Я. Коласа. Дзякуючы змястоўным каментарыям Таццяны Мікалаеўны вучні даведаліся аб тым, што класік беларускай літаратуры пакінуў вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая вывучаецца на працягу дзесяцігоддзяў.

Разнастайнасць тэм вершаваных твораў, з якімі выступалі ўдзельнікі, паказвае, што моладзь ведае і цікавіцца ўсімі напрамкамі дзейнасці нашага знакамітага паэта,  і ў Год гістарычнай памяці звяртаюцца да лепшых узораў яго неўміручай спадчыны.

Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР
Фота аўтара

Разделы сайта