Архив новостей

12.11.2022

ЛІТАРАТУРНЫ ФЕСТЫВАЛЬ-КОНКУРС

Гімназісты прымалі ўдзел у раённым літаратурным фестывалі-конкурсе “Мой пясняр – мой гонар, мая спадчына” да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

Гімназісты прымалі ўдзел у раённым літаратурным фестывалі-конкурсе “Мой пясняр – мой гонар, мая спадчына” да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

Конкурс праводзіўся з мэтай прыцягнення ўвагі вучняў да творчасці беларускага класіка – Якуба Коласа, захавання гістарычнай памяці.

Па выніках удзелу ў намінацыі “Аматары слова” Цэлых Марыя, вучаніца 7 “А” класа, адзначана дыпломам пераможцы.

Багаева Анастасія, вучаніца 11 “Б” класа таксама атрымала дыплом пераможцы. Рыхтавала вучаніц да ўдзелу ў конкурсе Шуляк Таццяна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Данільчык Ірына, вучаніца 9 “Б” класа, Шапялевіч Яна, вучаніца 7 “Б” класа, адзначаны дыпломамі ўдзельнікаў (кіраўнікі Міхаевіч Наталля Мікалаеўна, Задружная Наталля Генадзьеўна).

Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР

Фото: Таццяна Шуляк

Разделы сайта