Архив новостей

15.11.2022

ПІЛОТНЫ ПРАЕКТ

У гімназіі рэалізуецца пілотны праект па арганізацыі і правядзенню экскурсій для вучняў X-XI класаў у рамках вывучэння вучэбных прадметаў.

З мэтай удасканалення адукацыйнага працэсу, а таксама фарміравання павагі да культурна-гістарычнай спадчыны і традыцый беларускага народа, умацавання маральных якасцяў моладзі, у гімназіі рэалізуецца пілотны праект па арганізацыі і правядзенню экскурсій для вучняў X-XI класаў у рамках вывучэння вучэбных прадметаў, прадугледжаных тыпавымі вучэбнымі планамі агульнай сярэдняй адукацыі.

У межах выканання практычнай часткі вучэбнай праграмы па беларускай літаратуры ў 10 класе для вучняў была арганізавана экскурсія ў літаратурны музей Якуба Коласа, які знаходзіцца ў вёсцы Люсіна. Турыстычны аб’ект быў абраны ў мэтах вывучэння тэмы “Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці аповесці Я.Коласа “У палескай глушы”.

Шуляк Таццяна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, засяродзіла ўвагу вучняў на тым, што аповесць «У палескай глушы» прысвечана філасофскім, маральна-этычным пошукам галоўнага героя. Яна прываблівае лірычнай цеплынёй, паэтычнасцю, мяккасцю мастацкіх фарбаў. Андрэй Лабановіч імкнецца зразумець, дзеля чаго жыве чалавек, адкуль яго страх перад невядомым. Ён сцвярджае сябе прафесійна, як настаўнік, адстойвае сваё ўяўленне пра інтэлігента.

Карыстаючыся музейнымі экспанатамі, узорамі творчай спадчыны паэта, Таццяна Мікалаеўна дапамагла зразумець вучням - у аповесці Якуб Колас шырока паказаў жыццё тагачаснай інтэлігенцыі, стварыў цэлую галерэю характараў: настаўнікі, пісары і іх памочнікі, ляснічыя, фельчары, старшыні, служкі культу.

Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР
Фота: Таццяна Шуляк

Разделы сайта