Архив новостей

22.11.2022

ЭКСКУРСІЯ Ў НАРОДНЫ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ ДУА “ДЗЯНІСКАВІЦКІ Я/С-СШ”.

У рамках пілотнага праекта для вучняў 11 “А” класа гімназіі была арганізавана экскурсія.

У рамках пілотнага праекта для вучняў 11 “А” класа гімназіі была арганізавана экскурсія ў народны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Дзяніскавіцкі я/с-СШ”.

Шуляк Таццяна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, выкарыстоўваючы архіўныя музейныя матэрыялы, прадставіла ўвазе вучняў ваенныя творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Па прызнанні вядучых вучоных-літаратуразнаўцаў, менавіта беларуская літаратура адкрыла свету найбольшую колькасць трагічных і гераічных старонак ваеннай гісторыі”, - адзначыла Таццяна Мікалаеўна.

Асаблівую ўвагу настаўнік акцэнтавала на тым, што ў беларускай літаратуры адлюстраваны выключна трагічны момант – лёс мірнага насельніцтва, што апынулася на акупіраванай тэрыторыі і супраць якога вялася страшная па сваёй знішчальнай сіле вайна. У ходзе занятку вучні выразілі свае адносіны да пытанняў захавання гістарычнай памяці, гераічнага подзвігу воінаў і партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР
Фота аўтара

Разделы сайта