У гімназіі арганізаваны літаратурныя чытанні “Жыві і помні”, прысвечаныя ўрачыстай падзеі – 78-годдзю з Дня Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Клявец Ала Іванаўна, Шуляк Таццяна Мікалаеўна, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, прадставілі ўвазе ўдзельнікаў знакамітыя творы беларускіх аўтараў у выкананні вучняў гімназіі. Тэмы вершаў даволі разнастайныя: вайна на беларускай зямлі, трагізм ваенных падзей, гісторыя малой радзімы ў гады вайны, мірнае неба над бацькаўшчынай.



Паўловіч Варвара, Равінская Анастасія, Крысюк Анастасія, Багаева Анастасія, вучні гімназіі, яскрава і пранікнёна прачыталі вершы. Не пакінуў нікога абыякавым зварот Крысюк Анастасіі да ўдзельнікаў:
Дзеці, супакойцеся,
Мы правядзём сягоння з вамі
Апошні свой урок...
Па-першае, давайце мы паўторым
Мінулае.
Хто ведае, скажыце мне,
Што значыць радасць, воля, смех, Радзіма?
О, столькі рук —
Засвоілі вы добра урок мінулы.
А цяпер давайце запішам тэму новага урока..
Прабачце, не запішам, а запомнім.
Змест вершаў дапамог вучням ўсвядоміць, што вайна — гэта гора, бяда, смерць, нястачы, а мір ва ўсім свеце — радасць і шчасце. “Вершы беларускіх аўтараў пра вайну – гэта летапіс жалю, болю і трапяткой надзеі, якая заўсёды жыве ў сэрцах людзей, нягледзячы на ўсё гора, якое выпадае на іх долю. Яны поўныя веры ў перамогу і ўсхваляюць мужнасць, сілу і годнасць беларускіх мужчын і жанчын, якія здолелі перажыць і перамагчы ў самым страшным, што можа здарыцца ў чалавечым жыцці” – падкрэслілі ў сваім выступленні Ала Іванаўна і Таццяна Мікалаеўна.
Наталля Анішчанка, намеснік дырэктара па ВР
Фота аўтара