Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй.


На працягу дня настаўнік беларускай мовы Анішчанка Наталля Віктараўна праводзіла з вучнямі займальныя хвілінкі. Вучням было прапанавана паглядзець відэафільм пра адзіны дзень роднай мовы, пра гісторыю стварэння гэтага свята, а таксама паспрабаваць свае веды ў перакладзе рускамоўных слоў на беларускую.


Цікавым было заданне, дзе вучні суадносілі назву з прадметам, які яна азначае.
Паліна Радзюк, намеснік дырэктара па ВР
Фота аўтара