Архив новостей

22.02.2024

ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства.

21 лютага вучні і настаўнікі ДУА "Гімназія г.Ганцавічы" прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Назва дыктоўкі "Памяць і гонар".

Адбыўся раённы літаратурны фестываль-конкурс "Пясняр, гучыць тваё слова ". У намінацыі "Проба пяра " вучаніцы гімназіі Юшкевіч Аліса і Чэрняковіч Сафія прынялі ўдзел і былі ўзнагароджаны дыпломамі ІІ і ІІІ ступені. Віншуем дзяўчынак і жадаем ім творчых памкненняў і перамог!

Паліна Радзюк, намеснік дырэктара па ВР
Фота аўтара

Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, размаўляць на ёй, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

21 лютага у рамках адзінага дня роднай мовы для  вучняў 5 класа нашай установы было праведзена мерапрыемства "Роднае слова ...", якое было пабудавана ў форме квэста.

Вучні праявілі свае веды ў перакладзе слоў на беларускую мову, у веданні фразеалагізмаў і іх значэння, разгадвалі крыжаванкі і шарады.  Важнай мэтай мерапрыемства было развіццё вуснага маўлення вучняў.

Марына Занька, педагог-арганізатар
Фота аўтара

Разделы сайта