Архив новостей

15.02.2025

СПЯВАЕМ РАЗАМ

Акцыя “Спяваем разам”: патрыятычная музыка ў сэрцах навучэнцаў.

Акцыя “Спяваем разам”: патрыятычная музыка ў сэрцах навучэнцаў

Патрыятычнае выхаванне моладзі – адна з важнейшых задач сучаснай адукацыі. Дзяцінства і юнацтва – найбольш спрыяльная пара для фарміравання любові да Радзімы, роднай мовы і культуры.

У межах месяца філалагічных дысцыплін 12 лютага 2025 года ў ДУА “Гімназія г. Ганцавічы” прайшла акцыя “Спяваем разам”.

СМОТРЕТЬ ВИДЕО

Удзельнікамі акцыі сталі вучні 7 – 11 класаў. Падчас перапынкаў паміж урокамі яны выконвалі песні на беларускай мове: “Купалінка”, “Не прадаецца хата бацькоў”, “Радзіма мая дарагая”, “Беларусь ты мая”, “Завіруха” і іншыя. Гімназісты актыўна далучыліся да акцыі, падтрымліваючы дух народнай музыкі і традыцый.

Акцыя была накіравана на развіццё патрыятызму і павагі да беларускай мовы. Такія мерапрыемствы маюць важнае значэнне для захавання нацыянальных каштоўнасцей і фарміравання высокай грамадзянскай свядомасці ў будучых пакаленняў. Мы шчыра дзякуем усім удзельнікам за актыўную пазіцыю і жадаем ім не губляць цікавасці да роднай мовы і культуры.

Разделы сайта