Інтэлектуальны турнір «Які ж гэта цуд – беларуская мова!»
Ў межах месяца філалагічных дысцыплін настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Клявец А.І. для вучняў 8-х класаў быў праведзены інтэлектуальны турнір «Які ж гэта цуд – беларуская мова!». Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
Турнір меў на мэце развіццё і падтрымку цікавасці вучняў да беларускай мовы як да вучэбнага прадмета і як да духоўнага здабытку народа, а таксама для выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны.
СМОТРЕТЬ ВИДЕО
У спаборніцтве прынялі ўдзел дзве каманды – «Знаўцы» (вучні 8 «А» класа) і «Інтэлектуалы» (вучні 8 «Б» класа). Вучні не толькі паказалі свае веды і кемлівасць, але і даведаліся шмат цікавага і новага.
Падчас мерапрыемства паміж конкурсамі гучалі вершы беларускіх аўтараў, прысвечаныя беларускай мове, а таксама дзівосная музыка Ігара Лучанка на знакаміты верш Янкі Купалы «Спадчына».