21 лютага 2025 года ў ДУА “Гімназія г. Ганцавічы” ўрокі філалагічных дысцыплін пачынала лектарская група з выступлення, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы.
Цэлых Марыя і Аляксейчык Анастасія, вучаніцы 9 класа, пазнаёмілі гімназістаў 5-9 класаў з гісторыяй узнікнення свята — Міжнароднага дня роднай мовы.
Вучні даведаліся пра паходжанне беларускай мовы, пра асаблівасці яе самабытнасці і ўнікальнасці. Гонар у іх выклікала і тое, што беларуская мова займае другое месца па мілагучнасці сярод моў свету. Гімназісты ўпэўніліся ў тым, што мова яднае нашчадкаў і продкаў, звязваючы сучаснае з мінулым і будучыняй.
СМОТРЕТЬ ВИДЕО