Архив новостей

09.07.2025

100 БАЛАЎ

7 выпускнікоў Ганцавіч атрымалі сёлета запаветныя 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах.

7 выпускнікоў Ганцавіч атрымалі сёлета запаветныя 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах.

✔️ Стабальныя вынікі ў навучэнцаў сярэдняй школы № 2 Паліны Канановіч па біялогіі (натаўніца Надзея Долмат) і Станіслава Зяньковіча па беларускай мове (настаўніца Таццяна Рылко), у навучэнцаў сярэдняй школы № 3 Усевалада Паплаўскага па матэматыцы (настаўніца Галіна Краўцова) і Аляксандра Уласеня па беларускай мове (настаўніца Таццяна Паўловіч).

Больш за ўсё сертыфікатаў у 100 балаў на рахунку Ганцавіцкай гімназіі: Дар’я Леўкавец атрымала адразу два стабальныя вынікі — па англійскай і рускай мовах, а ў Ягора Грыцкевіча — сертыфікат з найвышэйшым балам па грамадазнаўстве. Дар’я рыхтавалася да ЦЭ са сваімі настаўнікамі Галінай Герман і Аленай Дайлід. Ягора Грыцкевіча да высокага выніку прывёў настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Аляксандр Кавалеўскі.

— Сакрэт поспеху складаецца з многіх фактараў: прыродных здольнасцей навучэнца, яго працаздольнасці і адносін да вучобы, матывацыі і мэт у жыцці, тандэму настаўніка і вучня, аптымальных вучэбных матэрыялаў, стрэсаўстойлівасці і ўдачлівасці. Як гаварыў Леанарда да Вінчы, "чым больш засяроджана я працую, тым больш мне шанцуе", — адзначае настаўніца англійскай мовы гімназіі Ганцавіч Алена Дайлід.

Разделы сайта