Архив новостей

29.04.2026

Гімназісты ўшанавалі памяць Міхася Рудкоўскага!

Сёння нашы гімназісты сталі ўдзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 90-годдзю беларускага пісьменніка Міхася Рудкоўскага.

🗒️ Вучні 8 Б класа з захапленнем слухалі пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра, пра яго ўклад у беларускую літаратуру. Гімназісты ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне і паспяхова адказалі на ўсе пытанні!

📌Жывымі ўспамінамі падзялілася пляменніца Міхася Рудкоўскага — Ала Уладзіміраўна Хваль. Яе аповед дадаў асаблівай цеплыні і шчырасці сустрэчы. На мерапрыемстве таксама прысутнічала маладая паэтэса Яўгенія Пракапчук, якая падзялілася з вучнямі сваімі думкамі пра творчасць паэта-земляка.

💐Шчыра дзякуем супрацоўнікам гарадской бібліятэкі за арганізацыю мерапрыемства! Дзякуючы вашай працы такія важныя сустрэчы становяцца магчымымі.

Разделы сайта